БЕЛ Ł РУС

Нацбанк распрадае маёмасць, у тым ліку б/к

17.10.2011 / 11:36

Нацыянальны банк размясціў на сайце Мінгарвыканкама аб'яву аб продажы маёмасці, у тым ліку той, што была ў карыстанні.

У прапанове пазначаныя, сярод іншых прадметаў, цукарніца, партфель, гербы і тэлевізар «Гарызонт».

У пераліку ёсць сейфы цаной прыкладна ад 9 да 11 млн рублёў.

За герб РБ Нацбанк хоча амаль 467 тыс. рублёў, за габелен «Пінск» — больш за 37 млн.

Ёсць таннейшыя прадметы. На продаж выстаўлены чайны набор: шэсць кубкаў са сподкамі (3020 рублёў за кожную), чайнік (9570) і цукарніца (4270), адзначае Onliner.by.

З новенькага таксама прадаецца (увесь пералік тут) плітка «Версаль», валіза, скрынка. З б/к — дыктафон, іянізатар, шафа, стол і тэлевізар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула