БЕЛ Ł РУС

Сёння пачалі ўключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках Мінска

17.10.2011 / 11:42

Мінгарвыканкам дазволіў з 17 кастрычніка ўключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, установах культуры і спорту. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук сёння на аператыўнай нарадзе.

З 19 кастрычніка ацяпленне дазволена ўключаць у будынках і збудаваннях для ўсіх катэгорый спажыўцоў цеплавой энергіі па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці, у тым ліку на прамысловых прадпрыемствах.

Ацяпляльны сезон стартаваў у сталіцы 11 кастрычніка з падлучэння да цяпла дзіцячых садоў, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, музеяў, дзяржаўных архіваў. З 13 кастрычніка падача цяпла пачалася ў жылыя дамы, інтэрнаты, гасцініцы, бібліятэкі, навучальныя ўстановы Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула