БЕЛ Ł РУС

Шаркоў: «Акцыі «Стоп-бензін» не будзе. Бракуе крытычнай масы»

17.10.2011 / 11:56

«Мы не планавалі праводзіць акцыю пасля чарговага павышэння коштаў на паліва. Практыка паказвае, што такое невялікае — на 3–6% павышэнне не з’яўляецца крытычным, якое можа выклікаць пратэст вялікага ліку аўтааматараў», — сказаў «Салідарнасці» кіраўнік руху «За аўто» Арцём Шаркоў.

На думку грамадскага актывіста, пасля 20 кастрычніка курс даляра і кошт на паліва могуць падвысіцца значна.

— У той сітуацыі, калі павышэнне кошту паліва значна, людзі гатовыя выказваць сваю незадаволенасць, — лічыць Арцём Шаркоў. - Тыя жа, хто жадае выказаць сваю незадаволенасць цяперашняму павышэнню коштаў на паліва, могуць гэта зрабіць самастойна.

Нагадаем, з 16 кастрычніка чарговы раз павышаны цэны на нафтапрадукты. Зараз 1 літр бензіну АІ-92 каштуе 4970 (раней — 4820), АІ-95 — 5360 (5200), дызельнае паліва — 5360 (5100), Н-80 — 4740 (4600).

Таксама нагадаем, што раней актывісты-аўтааматары распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках план дзеянняў, згодна з якім на акцыі пратэсту прызывалiся усе неабыякавыя беларусы пасля кожнага павышэння коштаў на бензін. Калі падаражанне трапляла на выхадныя, тады яны заклікалі выязджаць на «Стоп-бензін» у панядзелкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула