Форварда БАТЭ ўразіла кніга пра Хадаркоўскага
Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў, які працягвае аднаўляцца пасля траўмы, распавёў, чым займаецца падчас бальнічнага.
«Кніга «Міхаіл Хадаркоўскі. Вязень цішыні» (Валерыя Панюшкіна). Мне спадабалася і, мяркую, усім будзе цікавая. Чытаецца на адным дыханні. Рэкамендую:) », - напісаў Радзівонаў у сваім твітары.