БЕЛ Ł РУС

Памежны камітэт будзе інфармаваць аб сітуацыі ў пунктах пропуску на мяжы кожныя дзве гадзіны

17.10.2011 / 12:16

У сувязі з высокай дынамікай на мяжы і, рэагуючы на пажаданні грамадзян, кіраўніцтва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі прыняло рашэнне размяшчаць на сваім сайце інфармацыю аб сітуацыі ў пунктах пропуску кожныя дзве гадзіны, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Кожныя дзве гадзіны інфармацыя аб чэргах у пунктах пропуску абнаўлялася на сайце Дзяржпагранкамітэта ў летні перыяд, сезон адпачынкаў.

Цяпер інтэрвал паміж абнаўленнямі складае чатыры гадзіны. Ён будзе скарочаны ўдвая ў найбліжэйшы час,
сказаў Аляксандр Цішчанка.

Прэс-сакратар Дзяржпамежкамітэта таксама паведаміў, што сітуацыя ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі і Літвы, якая абвастрылася з раніцы 15 кастрычніка ў сувязі са збоем аўтаматызаваных сістэм на літоўскім баку, цяпер нармалізуецца. 16 кастрычніка чэргі ў «Каменным Логу», «Катлоўцы», «Прывалцы» і «Беняконі» не перавышалі 150 машын у кожным з пунктаў пропуску.

Па стане на 8.00 17 кастрычніка ў «Каменным Логу» ў чарзе на выезд з Беларусі знаходзілася 500 грузавікоў і 100 легкавых аўтамабіляў (на ўезд — 200 і 30), у «Катлоўцы» — 160 і 20 (80 і 10). У «Прывалцы» ў чарзе на выезд стаяла 120 грузавікоў, у «Беняконі» — 80. Тут чэргаў на ўезд у Беларусь няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула