БЕЛ Ł РУС

Афіцыянту, які наліваў Літвіненку гарбату, засталося жыць пяць гадоў

30.01.2007 / 12:10

Nashaniva.com

Набэрта Андрадэ: «Калі яны забілі Літвіненку, яны забілі й мяне. Розьніца ў тым, што мая сьмерць будзе даўжэйшай»

Набэрта Андрадэ, 67-гадовы афіцыянт, які абслугоўваў у лёнданскім бары былога палкоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненку, які памёр ад атручаньня палоніем, пражыве ня больш за пяць гадоў. Пра гэта паведамляе газэта Sun. «Лекары кажуць, што мне засталося жыць пяць гадоў, можа, шэсьць. Мае шанцы захварэць на рак узьляцелі. Калі яны забілі Літвіненку, яны забілі й мяне. Розьніца ў тым, што мая сьмерць будзе даўжэйшай», — сказаў бармэн.

З выкарыстаньнем інфармацыі «Газета.Ru».

Фота The Sun

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула