БЕЛ Ł РУС

У Пружанах цікуюць за «каліноўцамі»

30.01.2007 / 17:6

У сям'і Бялестаў усе сацыял-дэмакраты.

Сям’я Бялестаў з Пружанаў – сацыял‑дэмакраты. Гаспадар – Міхаіл Мікалаевіч – сябар Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамады). Яго жонка – Марыя Сямёнаўна – старшыня Пружанскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада). Малодшая дачка Надзея, якая з восені мінулага году ў рамках праграмы імя Кастуся Каліноўскага вучыцца ў Польшчы – таксама сябар БСДП (Г).

23 студзеня Бялестам патэлефанавалі зь мясцовага КДБ. Слухаўку падняла Надзея, якая была на вакацыях у бацькоў. Невядомы мужчына адрэкамендаваўся супрацоўнікам КГБ і прапанаваў прыйсьці ў вызначаны час на гутарку. Дзяўчына адмовілася. Аднак тэлефанаваньні не спыняліся і Надзея раней часу зьехала ў Польшчу. У дарозе па тэлефоне той жа супрацоўнік настойліва параіў дзяўчыне ў наступны раз абавязкова патэлефанаваць. Бацькам студэнткі кадэбіст прынёс позву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула