БЕЛ Ł РУС

У Курапатах – чарговы акт вандалізму

30.01.2007 / 17:37

Сямён Печанко

Вандалы зноў зламалі Лаву Клінтана.

Невядомыя разьбілі Лаву Клінтана, усталяваную пасьля візыту у Беларусь у 1994 г. прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана.

Гэта ўжо ня першае здарэньне, зьвязанае з помнікам. Менскі скульптар Алесь Шатэрнік некалькі разоў рамантаваў яе. «Лаву ламалі, перакульвалі, зьбівалі зь яе вянок, пэцкалі фарбай» – кажа скульптар. Ён рэстаўраваў лаву пасьля найбольш сур’ёзнага разбурэньня. «Тады яе паламалі на два няроўныя кавалкі, давялося замацоўваць іх арматурай, склейваць» – прыгадвае А. Шатэрнік. На сёньня невядомы лёс меншага фрагмэнту лавы. На думку Шатэрніка, яна магла згубіцца недзе ў сьнезе. Па яго словах, помнік будзе ў любым разе адноўлены – ці з аўтэнтычным элемэнтам, ці з новым.

Навуковая кіраўніца курапацкага мэмарыялу Мая Кляшторная кажа, што няма каму сачыць за ўрочышчам, таму і апаганьваюцца там помнікі. «Улады не клапоцяцца, ды й ніхто там стала ня сочыць за парадкам» – кажа яна.

Прадстаўнікі дыпляматычнай місіі ЗША ў Беларусі выказалі шкадаваньне з нагоды здарэньня, паведаміла радыё Свабода.

Фота Радыё Свабода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула