БЕЛ Ł РУС

Літва ня хоча бачыць расейскі газаправод на дне Балтыкі

21.02.2007 / 11:35

Літва патрабуе распрацоўкі альтэрнатыўнай трасы Паўночнага газаправоду — гэта вынікае з рапарту краіны на падставе магчымых шкодаў для навакольля пры пабудове Паўночнага газаправоду.

Літва патрабуе распрацоўкі альтэрнатыўнай трасы Паўночнага газаправоду — гэта вынікае з рапарту краіны на падставе магчымых шкодаў для наваколля пры пабудове Паўночнага газаправоду.

Згодна з міжнародным паразуменнем, рапарты маюць прадставіць краіны, якіх датычыць паўночная інвэстыцыя, — Літва, Латвія, Эстонія і Польшча.

У сваім рапарце Літва патрабуе адмовіцца ад ідэі пабудовы трубаправоду па дне Балтыйскага мора і правесці трубаправод па сушы, зазначаючы, што гэта шлях больш танны і бяспечны для навакольнага асяроддзя.

Паводле планаў інвестараў, Паўночны газаправод будзе дастаўляць газ непасрэдна з Расіі ў Нямеччыну.

Фота wikipedia.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула