БЕЛ Ł РУС

У Менску абвешчана эпідэмія грыпу

21.02.2007 / 19:50

Nashaniva.com

А ў школах Гомеля адмененыя заняткі. Тым часам прышчэпкі сабе зрабілі толькі восем адсоткаў суайчыньнікаў.

У Маладэчне і Гомелі пра эпідэмію было абвешчана яшчэ на мінулым тыдні.

У сталіцы толькі на тым тыдні прырост колькасьці захварэлых на прастуду і грып складаў 25 адсоткаў (дарослыя — 28 %, дзеці — 33 %). З кожным днём колькасьць захварэлых узрастае.

Тым часам прышчапіліся ад грыпу толькі восем адсоткаў беларусаў, зь іх абсалютная большасьць за дзяржаўны кошт і толькі 13 тыс. (0,1 %). Астатнія спадзяюцца, што пранясе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула