БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч запрасіў 200 эўрапейскіх палітыкаў на 25 Сакавіка

4.03.2007 / 10:25

Паводле радыё "Свабода"

Такія запрашэньні накіраваны Леху Валэнсу, Вацлаву Гаўлу, кіраўнікам фракцый Эўрапарлямэнту.

Аляксандар Мілінкевіч даслаў каля двухсот запрашэньняў эўрапейскім палітыкам і грамадзкім дзеячам прыехаць у сталіцу Беларусі на Дзень Волі. Такія запрашэньні накіраваны Леху Валэнсу, Вацлаву Гаўлу, кіраўнікам фракцый Эўрапарлямэнту, кажа палітоляг Алесь Лагвінец:

“Гэта ідзе ў працягу звароту да спадара Ван дэр Ліндэна, калі спадар Мілінкевіч прапанаваў яму прыехаць у Беларусь і самому пераканацца наколькі ўлада хоча дыялёгу ўнутры грамадзтва. Учора, дарэчы, ужо быў адказ віцэ-старшыні Эўрапейскага парлямэнту Марыё Маўра, які выказаў сваё жаданьне завітаць у Беларусь”.

Ва ўлётках да 25 Сакавіка зьмешчана патрабаваньне да кіраўніцтва Беларусі выканаць умовы Эўрапейскага зьвязу. Сярод іх найпершыя – вызваленьне палітычных вязьняў, забесьпячэньне свабоды слова і маніфэстацый.

У сеціве адчынены адмысловы сайт 25.svaboda.info. Акрамя ўлётак, тут заклік да менчукоў пасяліць у сябе грамадзянаў, якія прыедуць на сьвяткаваньне з рэгіёнаў. Паводле сябра аргкамітэту, намесьніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, праз Інтэрнэт ужо выказалася аб удзеле ў мітынгу каля 8 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула