БЕЛ Ł РУС

Першая жанчына-касманаўт: Мае бабулі гаварылі па‑беларуску, і я таксама

6.03.2012 / 9:59

Валянціна Церашкова святкуе 75-годдзе.

Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га. У гонар Церашковай названы кратэр на Месяцы і малая планета. Цікава, што яна не хавае свае беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску.

«Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з‑пад Магілёва,

 — распавядае Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца.
Усе мае бабулі гаварылі па‑беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест «открой дверь» гаварыла «адчыні дзверы».

Валянціна Церашкова злева, 1956 г.

З Юрыем Гагарыным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула