БСДП (Грамада) запланавала на 18 сакавіка чарговы паўторны з'езд
Пра гэта паведаміла старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі і аргкамітэта па падрыхтоўцы з'езда Ірына Вештард.
Паводле яе слоў, гэта будзе трэцяя спроба правядзення з'езда партыі за апошнія два гады. Як мяркуецца, у мерапрыемстве возьмуць удзел каля 100 дэлегатаў.
Нагадаем, у 2010-2011 гадах Мінюст не прызнаваў вынікі 13-га з'езда БСДП (Грамада) і абранага ім новага кіраўніцтва. У выніку, на сённяшні момант партыя фактычна засталася без кіраўнічых органаў, у тым ліку і без старшыні.