БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя кнігі Кацярыны Макарэвіч

6.03.2012 / 11:43

СМ

6 сакавіка «Арт-сядзіба» (Куйбышава, 22 (ГД «Гарызонт», 2 паверх) і выдавецтва «Галіяфы» запрашаюць на прэзентацыю кнігі вершаў Кацярыны Макарэвіч «Соль і неспакой».
Гэта першы зборнік аўтаркі. Кацярына Макарэвіч нарадзілася ў 1988 г. у Мінску. Друкавалася ў перыядычных выданнях, сярод якіх часопісы «Дзеяслоў», «Маладосць». Фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш Беларускага ПЭН-цэнтра ў 2010 годзе.

У імпрэзе бяруць удзел Зміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Віка Трэнас, Аляксей Талстоў і іншыя.

Пачатак, а 18.00. Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула