БЕЛ Ł РУС

У метро «Кунцаўшчына» мужчына кінуўся пад цягнік

6.03.2012 / 11:47

абноўлена

Яго даставілі ў лякарню з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй цяжкасці, закрытай траўмай грудной клеткі і шматлікімі пераломамі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак ў 11.10.

— Мужчына скокнуў на рэйкі перад цягніком, што прыбываў на станцыю. Машыніст рэзка затармазіў, але было ўжо позна — пасажыр апынуўся пад вагонам і атрымаў траўмы, — распавялі ў метрапалітэне. — Работнікі метро паднялі яго на платформу і выклікалі «хуткую».

Рух цягнікоў па другой лініі быў прыпынены на восем хвілін. 32-гадовага мужчыну даставілі ў лякарню з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй цяжкасці, закрытай траўмай грудной клеткі і шматлікімі пераломамі.

Што падштурхнула мужчыну на рэйкі, невядома. Магчыма, прычына — смерць бацькі.

— Бацька Пашы доўга хварэў. У студзені яму споўнілася 60 гадоў, а ў панядзелак яго не стала, — распавяла нам суседка пацярпелага Тамара.

Як высветлілася, учора раніцай мужчына, які працуе сталяром, учыніў разгром на працы. — Ён прыйшоў на працу п’яным. Кавалкам трубы разбіў фары і люстэркі грузавіка, — распавёў Яўген Вячаслававіч, дырэктар мэблевага прадпрыемства. — Мы выклікалі міліцыю, яму пагражае крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула