Выплата пенсій за 8 сакавіка пачалася датэрмінова
У Беларусі графік выплаты пенсій скарэктаваны ў сувязі са святкаваннем 8 Сакавіка.
Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 8 сакавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі Брэсцкай і Магілёўскай абласцей пачнецца з 6 сакавіка, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцей — 7 сакавіка.
А выплата пенсій і дапамог за 8 сакавіка ў Мінску стартавала ўжо з 5 сакавіка.
У РУП «Белпошта» адзначылі, што 8 і 11 сакавіка гэтага года аказанне паслуг будзе праводзіцца ў дзяжурных аддзяленнях паштовай сувязі.