БЕЛ Ł РУС

Брат Бакіева ўцёк з калоніі

6.03.2012 / 12:15

Дзяржаўная служба выканання пакаранняў (ДСВП) пацвердзіла інфармацыю пра тое, што збег брат экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева — Ахмат Бакіеў.
У прыватнасці, гэтую інфармацыю, агучаную дэпутатам Жагорку Кенеша Дастанам Бекешавым, пацвердзіў карэспандэнту агенцтва «Кабар» кіраўнік прэс-службы ДСВП Аляксандр Ніксдорф.

Паводле яго словаў А. Бакіеў збег з бальніцы, дзе ён знаходзіўся на лячэнні.

«У час знаходжання ў бальніцы № 6 яму ўдалося збегчы, інфармацыя па дадзеным інцыдэнце цяпер удакладняецца», — адзначыў А. Ніксдорф.

Як паведамлялася раней, адвакаты А. Бакіева прасілі вынесці апраўдальны прысуд у дачыненні да свайго падабароннага, але Вярхоўны суд пастанавіў пакінуць у сіле прысуд Чуйскага абласнога суда ад 10 кастрычніка 2011 года, а ў задавальненні прадстаўленняў Чуйскай абласной пракуратуры, нагляднай скаргі адваката пацярпелага К. Ісманава і адвакатаў асуджанага А.Бакіева адмовіла.

Неабходна адзначыць, што асуджаны А.Бакіеў на 6 сакавіка 2012 г. адбыў 2 гады 9 месяцаў, а неадбытая часткі тэрміну пакарання складае 2 гады 6 месяцаў. Канец тэрміну пакарання асуджанага мінае 3 верасня 2014 года.

Брат экс-прэзідэнта Кыргызстана А.Бакіеў абвінавачваўся ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў: арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні міжнацыянальнай варожасці, арганізацыі незаконнага ўзброенага фарміравання, вымагальніцтве, незаконным набыцці і захоўванні агнястрэльнай зброі, самавольным заняцці земляў, ўзвядзенні капiтальнага будынка на землях ляснога фонду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула