З чым паехаў у Рым неўязны ў Еўрасаюз старшыня КДБ?
Пра тое, што прэм’
У пасольстве Італіі ў Мінску паведамілі, што амбасада «не выдавала візу гэтаму грамадзяніну».
Вадзім Зайцаў уключаны ў спіс неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека.
Спіс з 158 прозвішчаў быў зацверджаны міністрамі замежных спраў ЕС 31 студзеня 2011 г. Гэтым асобам забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.
Нагадаем, што ў студзені гэтага году міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў, які таксама знаходзіцца ў спісе неўязных у ЕС, наведваў Францыю. Французская віза была выдадзеная яму па просьбе Інтэрпола.У пасольстве Францыі растлумачылі, што візавыя санкцыі ЕС не дзейнічаюць у выпадках, калі чыноўнікі наведваюць мерапрыемствы міжнародных арганізацый.