БЕЛ Ł РУС

«Мой тата памірае за сцяг»: Дзеці Сяргея Каваленкі выйшлі на пікет — фотафакт

11.03.2012 / 10:34

10 сакавіка ў Віцебску актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» і кампаніі «Гавары праўду», а таксама жонкай Сяргея Каваленкі — Аленай, была праведзена акцыя ў падтрымку палітвязня.

Сямігадовы сын Сяргея Каваленкі трымаў у руках плакат з партрэтам бацькі, на якім было напісана: «Мой бацька памiрае за сцяг. Чаму так?!». Акцыя прайшла без затрыманняў.

7 сакавіка Сяргея Каваленку аглядалі ў 9-й клінічнай бальніцы.
Там Каваленку прапанавалі стацыянарнае лячэнне, але з умовай, што ён адмовіцца ад галадоўкі. Вядома, што Сяргей Каваленка не прыняў гэтага ўльтыматуму і яго вярнулі на «Валадарку». 9 сакавіка намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі звярнуўся ў пракуратуру з просьбай абавязаць адміністрацыю «Валадаркі» пакласці Сяргея Каваленку ў цывільны шпіталь без умоваў.
Паводле апошніх звестак, Сяргей Каваленка важыў 55 кіляграмаў, у яго пачаліся праблемы з ныркамі, ён горш бачыць і чуе.

Каваленку прысудзілі 2 гады і месяц зняволення за парушэнне адбыцьця пакараньня хатняй «хіміяй». У сваю чаргу, пакаралі яго «хіміяй» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй елцы. Удома яго чакаюць жонка і двое малых дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула