БЕЛ Ł РУС

Дэкада «Дзяржтэхагляд» пройдзе ў Беларусі з 20 па 30 сакавіка

11.03.2012 / 10:37

Рэспубліканская дэкада «Дзяржтэхагляд» пройдзе ў Беларусі з 20 па 30 сакавіка.

Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства транспарту і камунікацый Алена Саланенка, асноўная мэта акцыі — узмацненне кантролю над своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду транспартных сродкаў і пыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане.

Паводле слоў прэс-сакратара, ужо складзены план сумесных рэйдаў, узгоднены маршруты патрулявання. Групы, у склад якіх увойдуць прадстаўнікі ДАІ, Транспартнай інспекцыі і УП «Белтэхагляд»

у першую чаргу будуць звяртаць увагу на аўтамабілі, што эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле. Будуць таксама правярацца транспартныя сродкі, якія маюць яўныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе. Асаблівая ўвага будзе надавацца аўтатранспарту, што належыць сельгаспрадпрыемствам.

Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду, будуць пакараныя штрафам у памеры да дзвюх базавых велічыняў.

УП «Белтэхагляд» рэкамендуе аўтаўладальнікам не адкладваць візіт на дыягнастычную станцыю, а таксама не паддавацца на правакацыі «добразычліўцаў», якія могуць прапаноўваць паслугі па нелегальным праходжанні дзяржтэхагляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула