БЕЛ Ł РУС

Рыгор Шэрда. Маналог Уладзіслава Кавалёва

19.03.2012 / 10:9

Рыгор Шэрда

Не вы мой суд, а я ваш суд…

Ужо замецены сляды.
Мяне забілі. Расстралялі.
Ім — што стары, што малады:
У сэрцах — ані кроплі жалю…

Адзін бязлітасны разлік.
Адно жаданне: каб маўчалі…
Патух вачэй маўклівы крык.
Мяне забілі. Расстралялі.

Не напішу радзіне ліст,
Дзе ключ да чорнага сакрэту…
Пачуйце ж: я не тэрарыст!
А тэрарыст жывы й дагэтуль!

Так, разумеў: не прыйдзе цуд…
Адно зазначу, людажэры:
Не вы мой суд, а я ваш суд.
Суд праўдай найвышэйшай меры…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула