БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Глеб купляе кватэру ў Мюнхене

20.04.2012 / 14:13

nn.by

Сталіца Баварыі прыцягвае беларускага футбаліста неапісальнай прыгажосцю.

Аляксандр Глеб і Ліянель Месі.

Пра гэта беларускі паўабаронца расійскіх «Крылаў Саветаў», у якія ён перайшоў дэ-факта з «Барселоны» ў канцы студзеня, заявіў у вялікім інтэрв’ю газеце «Спорт-Экспресс» (рубрыка «Размовы ў пятніцы»)

Калі гуляць скончыце, вернецеся ў родны Мінск?

— Жыць буду або ў Мінску, або ў Мюнхене.

— Чым Мюнхен прыцягвае?

— Надзвычайнай прыгажосцю. Старадаўні і кампактны горад. Побач Італія, Аўстрыя, Швейцарыя. Кватэры ў Мюнхене пакуль няма — але хутка будзе. Нам з жонкай у Нямеччыне [Глеб выступаў за «Штутгарт» у 2000–2005, 2009—2010 гг., і «Вольфсбург»: жнівень-снежань 2011 гг. — НН] падабаецца, даўно да ўсяго прызвычаіліся.

Кантракт з «Крыламі» заканчваецца праз месяц. Што далей?

— Пакуль не ведаю. Можа, застануся. Можа, вярнуся ў Еўропу. Зараз важней за ўсё — набраць форму і дапамагчы камандзе пазбегнуць вылету. А ў маі відаць будзе. Жыццё навучыла — не варта спяшацца з прыняццем рашэнняў.

Чытаць цалкам інтэрв’ю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула