БЕЛ Ł РУС

Сёння на ТБ — галівудскі фільм «Выклік» пра яўрэйскую партызанку ў Беларусі

12.05.2012 / 14:59

nn.by

Фільм з Дэніэлам Крэйгам у галоўнай ролі распавядае пра партызанскі атрад братоў Бельскіх у Налібоцкай пушчы.

Сёння на «Беларусь-2» будзе паказаны мастацкі фільм «Выклік» (Defiance) Эдварда Цвіка з Дэніэлам Крэйгам і Лівам Шрайберам у галоўных ролях.

У аснову сюжэта пакладзена гісторыя братоў Бельскіх, што стварылі ў Налібоцкай пушчы падчас Другой сусветнай партызанскі атрад.

Дзейнасць братоў Бельскіх і іх стаўленне да мясцовага насельніцтва досыць неадназначная ў ацэнцы беларускіх гісторыкаў, а выхад фільма ў 2008 г. выклікаў дыскусію ў Інтэрнэце.

Фільм здымаўся на тэрыторыі Віленшчыны (Літоўская Рэспубліка), у масоўцы здымаліся студэнты ЕГУ, якія настаялі на тым, каб песню «Чорны воран» замянілі на «Купалінку».
Такім чынам: субота, 12 мая, Беларусь-2, 23:20

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула