Сацыял-дэмакраты Статкевіча «лічаць абавязковым прыняць ўдзел у электаральнай кампаніі»
«Няўдзел апазіцыі ў выбарах не з’яўляецца нагодай для іх міжнароднага непрызнання, гэтак жа як удзел не з’яўляецца нагодай для іх прызнання», — гаворыцца ў рэзалюцыі «Аб унутрыпалітычнай сітуацыі і ўдзеле ў парламенцкай кампаніі», што была прынята 14 мая прэзідыумам аргкамітэта па стварэнні Беларускай
Аўтары лічаць, што за паўтара гады, якія прайшлі з моманту прэзідэнцкіх выбараў, палітычныя партыі «не здолелі кансалідавацца і выпрацаваць эфектыўную стратэгію для новых умоваў дзейнасці».Да парламенцкай кампаніі 2012 года «адсутнічаюць агульныя падыходы дэмакратычных сілаў». «Паколькі адсутнічае прагрэс ў дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства, задачамі ўдзелу дэмакратычных сіл у парламенцкай кампаніі павінны быць: карыстанне легальнымі магчымасцямі для агульнанацыянальнай агітацыйнай кампаніі, правядзенне скаардынаваных акцый пратэсту па ўсёй краіне ў фармаце сустрэч з выбаршчыкамі, збор доказаў фальсіфікацыі выбараў», — падкрэсліваецца ў рэзалюцыі.
«Маючы мэтай актывізацыю кампаніі за вызваленне Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў; павышэнне інфармаванасці грамадства; рост вядомасці і аўтарытэту БСДП (НГ)», прэзідыум аргкамітэта лічыць
«абавязковым прыняць ўдзел у бліжэйшай электаральнай кампаніі, у тым ліку ў рамках кампаніі «За справядлівыя выбары 2012».Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра вылучэнне прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, а таксама ў арганізацыі сістэмы назірання за парламенцкімі выбарамі, кандыдатаў у дэпутаты і падтрымку кампаніі кандыдатаў ад дэмакратычных сіл у асобных акругах. Кампанія «павінна завяршыцца ўсебаковым аналізам яе эфектыўнасці».