БЕЛ Ł РУС

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва сустрэнуцца з жонкай прэзідэнта Польшчы

15.05.2012 / 8:7

Сваякі пакаранага смерцю за тэракт у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва — маці Любоў і сястра Таццяна — 14 мая пачалі тыднёвы візіт у Польшчу па запрашэнні тэлеканала TVN у рамках акцыі «Стоп смяротнай кары ў Беларусі».

У межах візіту 15 мая прадугледжана сустрэча Кавалёвых з жонкай прэзідэнта Браніслава Камароўскага, выступленні ў СМІ, сустрэча ў Беларускім доме.

«Спадарыня Камароўска вырашыла падтрымаць грамадзянскую акцыю за ўвядзенне мараторыя на смяротную кару ў Беларусі і падпісаць петыцыю, падрыхтаваную праваабарончымі арганізацыямі ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні TVN.

Петыцыю падпісалі былы прэм’ер-міністр Польшчы Тадэвуш Мазавецкі, рэжысёры Анджэй Вайда і Казімір Куц, еўрадэпутаты Ежы Бузек, Яцэк Пратасевіч і інш. — усяго больш чым 2 тысячы чалавек з Еўропы, ЗША і Аўстраліі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула