БЕЛ Ł РУС

«Ведамасці»: Навальны дамовіўся пра выпуск дэбетавай кабрэндавай карткі

15.05.2012 / 9:12

Апазіцыянер Аляксей Навальны дасягнуў дамоўленасці з адным з банкаў пра выпуск у ліпені дэбетавай кабрэндавай карткі,

пішуць «Ведамасці». 1% ад пакупак і іншых транзакцый па ёй будзе пералічвацца на рахунак некамерцыйнай арганізацыі — Фонду барацьбы з карупцыяй, заснаванага блогерам, паведамляе яго прэс-сакратар Ганна Вядута.

Грошы будуць спаганяцца не з трымальніка карткі, а з банка. Умовы афармлення і абслугоўвання будуць стандартнымі для карт гэтага тыпу, а іх дызайн будзе паказваць, што ўладальнік карткі — «чалавек, які не баіцца і якому не ўсё роўна».

Згодна з вынікамі маркетынгавага даследавання, дадзеныя якога прыводзіць газета, патэнцыйная колькасць трымальнікаў такіх картак — 4 млн чалавек. Партнёра Навальнага выданню знайсці не ўдалося, сам ён назву банка-эмітэнта не раскрывае.

«Банк выступае ў гэтым праекце выключна як інфраструктура. Ён не падтрымлівае маю дзейнасць ні сам, ні праз сваіх акцыянераў», — перадала Вядута словы Навальнага.

У цяперашні час апазіцыянер адбывае 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула