БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін фальшывы ветэран — энкавэдыст з «сямю ордэнамі Леніна»

15.05.2012 / 9:14

МБ

Блогеры працягваюць выяўляць блазнаў.

Палітыканства на тэме Другой сусветнай вайны спараджае паразітаў. Блогеры працягваюць ідэнтыфікаваць псеўдаветэранаў. Яны выходзяць на шэсці і выступаюць у СМІ, часта з саветызатарскіх пазіцый.

Так, пажылога мужчыну, які, мяркуючы па нашыўках, быў чэкістам, выкрылі ў тым, што ён прысвоіў сабе знакі Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы, а таксама павесіў на грудзі 7 ордэнаў Леніна.

Блогеры запэўніваюць, што яны правяралі па базах: такога спалучэння узнагарод ні ў каго ніколі не было.

Раней расійскія блогеры злавілі за руку іншых «ветэранаў». Адна з іх за год памянялі пагоны палкоўніка на генеральскія. І штогод выходзіць на парад у пачэсных шэрагах.

Варта адзначыць, што сапраўдным удзельнікам вайны цяпер ужо больш за 85 гадоў, тады як на парадах і шэсцях ветэранаў часта можна сустрэць нашмат маладзейшых ветэранаў — імаверна, проста адстаўнікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула