У Мінскай вобласці пустуюць 72 дамы, пабудаваныя па прэзідэнцкай праграме
Завабліваючы маладых спецыялістаў на перыферыю, дзяржава абяцае маментальнае вырашэнне жыллёвага пытання.
Некалькі гадоў таму ў краіне была зацверджаная прэзідэнцкая праграма адраджэння вёскі, якая ўключае будаўніцтва сядзібных і аднакватэрных дамоў для тых, хто прыехаў па размеркаванні, і іх сем’яў. Аднак, як высветлілася, многія катэджы прастойваюць гадамі без жыхароў. Моладзь папросту не хоча ехаць на вёску, дзе нізкі ўзровень аплаты працы і няма годнай інфраструктуры.
Як паведамляе тэлеканал
Яшчэ два праблемныя дамы рэвізоры выявілі ў вёсцы Грабянец.
— Гэты населены пункт істотна аддалены ад цэнтральнай сядзібы. Там няма перспектывы, і маладыя людзі асабліва туды сяліцца не хочуць, — кажа Сяргей Мацук, начальнік упраўлення Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці.
Сёння ў Мінскай вобласці 72 незапатрабаваныя новыя дамы. Сяліць сюды могуць не ўсіх азвотных, а толькі