БЕЛ Ł РУС

АГП будзе байкатаваць выбары ў палату

29.05.2012 / 13:38

«У нас толькі дзве-тры асобы выказваюцца за тое, каб партыйныя кандыдаты ішлі да канца».

Курс на актыўны байкот выбараў у палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца ўвосень, 29 мая пацвердзіла палітычная рада Аб’яднанай грамадзянскай партыі, паведаміў лідар партыі Анатоль Лябедзька.

«У нас толькі дзве-тры асобы выказваюцца за тое, каб партыйныя кандыдаты ішлі на гэтых выбарах да канца. Усе астатнія будуць працаваць у рэчышчы рашэння, якое прынятае на з’ездзе. Такім чынам, сёння мы яшчэ раз пацвердзілі — на выбарах вылучым 50–70 так званых спікераў. Яны данясуць да выбарцаў палітыку партыі.

Але іхных прозвішчаў у бюлетэнях не будзе. Гэта будзе актыўны байкот выбараў. І гэта лепей, чым проста сядзець на канапе.

Мы таксама будзем актыўна апеляваць у судовыя структуры на тое, што ўлады не дазволілі нам правесці ніводнага пікету ў рамках кампаніі „За сумленныя выбары без Лукашэнкі“. Сёння, дарэчы, у Светлагорску будуць разглядаць нашу першую скаргу. І мы пройдзем праз гэтую працэдуру па ўсёй Беларусі», — заявіў Анатоль Лябедзька.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула