БЕЛ Ł РУС

У БДУ знайшлі ртуць у рукамыйніку

29.05.2012 / 16:11

Здарэнне адбылося ў навучальным корпусе факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій (вуліца Курчатава, 5), распавёў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

«Пры рамонце ўмывальніка ў санвузле навучальнага корпуса БДУ сантэхнікамі выяўленая ртуць у сіфоне. Прыбылыя падраздзяленні МНС сабралі каля 100 г вадкага металу. Цяпер там завяршаюцца працы па дэмеркурызацыі. Там працуюць нашыя хімікі — рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння. Пацярпелых няма».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула