БЕЛ Ł РУС

Заходнія краіны высылаюць паслоў Сірыі

29.05.2012 / 16:43

Вядучыя заходнія краіны высылаюць паслоў і дыпламатаў Сірыі пасля масавага забойства ў сірыйскай вёсцы Хула, якое здарылася некалькі дзён таму.

Сярод краін, што пайшлі на скаардынаваны дэмарш ў знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў Сірыі, -- ЗША, Брытанія, Францыя, Германія, Іспанія, Італія, Аўстралія і Канада.

Кіраўнік брытанскага знешнепалітычнага ведамства Уільям Хейг заявіў, што час на выкананне плана Кофі Анана па мірным урэгуляванні мінае, і Дамаску трэба вызначыцца, як паступаць далей.
Сам Анан заявіў сірыйскаму прэзідэнту Башару Асаду, што яго план адназначна прадугледжвае поўнае спыненне гвалту.

У горадзе Хула ад абстрэлаў загінулі больш за сто мірных жыхароў, у тым ліку больш за 30 дзяцей. Улады і апазіцыя Сірыі абвінавачваюць у гэтай трагедыі адзін аднаго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула