БЕЛ Ł РУС

Польскі пракурор: Пыжыка не дэпартуюць

6.06.2012 / 16:01

nn.by

У сувязі з адсутнасцю афіцыйнай прапановы беларускага боку.

З прычыны адсутнасці афіцыйнай прапановы беларускага боку наконт часовага арышту Варшаўская раённая пракуратура пасля разгляду прадстаўленых дакументаў загадала неадкладна вызваліць беларускага ўцекача, што пражывае ў Польшчы, Андрэя Пыжыка,
- сказаў пракурор Рычард Рагатка, паведамляе Польскае радыё.

Андрэй Пыжык быў арыштаваны ў панядзелак паліцыяй Інтэрпола. Затым Пыжыка перавезлі ў пракуратуру, дзе павінен быў прайсці яго допыт. Як сказала пракурор Катажына Цалуў-Яшэўска, Пыжык у сувязі з недахопам дакументаў быў адпушчаны дадому.

Былы жодзінскі следчы быў вымушаны ўцячы ў Польшчу пасля адмовы распачынаць крымінальную справу «афганца» Аляксандра Камароўскага ў час, калі той вылучаўся ў жодзінскі гарсавет. Пасля Андрэй Пыжык зрабіў адкрытую заяву пра тое, як фальсіфікуюцца справы «палітычных» у Беларусі. А нядаўна выступаў у якасці эксперта ў фільме «Белсату» «Страх у краіне спакою», прысвечаным тэракту ў менскім метро. Пасля гэтага беларускі бок заявіў яго ў вышук праз «Інтэрпол».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула