БЕЛ Ł РУС

Мірны і Нестар выйшлі ў фінал у Лондане

17.06.2012 / 8:11

Беларус Максім Мірны і канадзец Дэніэл Нестар (дзеляць 1-е месца ў сусветным парным рэйтынгу) выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Лондане з прызавым фондам 711.550 еўра.

16 чэрвеня ў паўфінале беларус і канадзец за 59 хвілін перайгралі амерыканца Эрыка Бутораца (32) і аўстралійца Пола Хэнлі (36), якія маюць восьмы нумар «пасеву», — 6:4, 6:3.

У фінале Мірны і Нестар сустрэнуцца з амерыканцамі Майкам і Бобам Браянамі (дзеляць 3-е месца ў рэйтынгу), якіх перамаглі на мінулым тыдні ў фінале «Ралан Гарос».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула