БЕЛ Ł РУС

Крызіс адкладаецца: у Грэцыі перамагаюць праціўнікі дэфолту

17.06.2012 / 17:52

Мікола Бугай

Новая Дэмакратыя на валасок абышла дэмагогаў з СІРЫЗА.

Згодна з вынікамі экзіт-полаў, правая партыя Новая Дэмакратыя набірае 29% галасоў, а левыя папулісты з СІРЫЗА — толькі 27%. Згодна з грэчаскім законам, пераможца атрымлівае 50 дадатковых мандатаў, што палягчае яму фармаванне ўрада.

Мяркуецца, што ў выніку перамогі СІРЫЗА Грэцыя выбрала б шлях дэфолту, нясплаты даўгоў і, адпаведна, Еўропу накрыла б даміно фінансавага крызісу. Для Беларусі гэта азначала б паўтор 2008 года, бо дабрабыт нашай краіны на сёння цалкам залежыць ад цэнаў на нафту і калій.

Сацыялісты набіраюць каля 12% галасоў, камуністы — каля 5, левыя дэмакраты — каля 6. Нацыяналісты «Незалежныя грэкі» набіраюць 7% галасоў, а фашысты з «Залатой заранкі» — 6%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула