БЕЛ Ł РУС

АГП правядзе з'езд 28 ліпеня

20.06.2012 / 10:53

Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) правядзе 28 ліпеня пазачарговы з’езд, асноўным пытаннем якога стане вылучэнне кандыдатаў для ўдзелу ў прызначаных на 23 верасня выбарах у палату прадстаўнікоў.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні партыі Леў Марголін па выніках праведзенага вечарам 19 чэрвеня палітсавета АГП.

Паводле слоў Марголіна, з’езд пройдзе ў дзве сесіі. «Першая сесія пройдзе 28 ліпеня. На ёй мы вылучым так званых „кандыдатаў у дэпутаты“. Наша стратэгія застаецца нязменнай: партыя будзе вылучаць не кандыдатаў як такіх, а спікераў — людзей, якія данясуць пасланне АГП. Меседж будзе такі: Лукашэнка і яго сістэма — гэта тупік, выхад з тупіка — гэта свабодныя выбары. Сёння іх няма. І мы прапануем грамадзянам пачаць кампанію за тое, каб у Беларусь прыйшлі выбары», — адзначыў Марголін.

Галоўная задача кандыдата-спікера, прадоўжыў палітык, інфармаваць як мага больш людзей.
Кандыдаты ў дэпутаты будуць выкарыстоўваць магчымасці дзяржаўнага тэлебачання і радыё, але не будуць выкарыстоўваць дзяржаўныя грошы, выдзеленыя ім для друку ўлётак. Спікеры павінны будуць зняцца з выбарчай гонкі за пяць дзён да выбараў.
«Таму 15–16 верасня мы правядзём другую сесію з’езда тым жа складам, на якой знімем сваіх спікераў з выбарчай кампаніі.
Хутчэй за ўсё, так і будзе, паколькі няма ніякіх змяненняў у практыцы правядзення выбараў, за кратамі застаюцца палітычныя зняволеныя, няма свабоды СМІ і гэтак далей», — сказаў Марголін.

Таксама, паведаміў Марголін, да 6 ліпеня павінна прайсці яшчэ адзін палітсавет АГП, які вылучыць кандыдатуры членаў АГП у акруговыя выбарчыя камісіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула