Мінскую гарадскую арганізацыю «Белая Русь» узначаліў рэктар БДУІРа
Старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» абраны сёння насправаздачна-выбарнай канферэнцыі рэктар БДУІРа Міхаіл Батура.
Мінская гарадская арганізацыя «Белая Русь» налічвае 29 тыс. 421 члена, 1 тыс. 173 пярвічныя арганізацыі і 4 арганізацыі паводле вытворчага прынцыпу — Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і арганізацыя устаноў адукацыі Маскоўскага раёна, у якую ўваходзяць 1 тыс. 322 актыўныя члены.