БЕЛ Ł РУС

У Мінску вуліца Хмялеўскага злучылася з вуліцай Розы Люксембург

28.06.2012 / 10:26

Вуліца Хмялеўскага перастала быць тупіковай. Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мінск-Навіны" старшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Уладзімір Юраў, да нядаўняга часу скразнога праезду з вуліцы Хмялеўскага на вуліцу Розы Люксембург не было.

Таму і ўзнікалі праблемы для тых кіроўцаў, якім трэба было з праспекта Дзяржынскага трапіць у раён вуліцы Розы Люксембург, дзе размешчаныя не толькі жылыя дамы, але і 4-я гарадская клінічная бальніца. Зараз працягваюцца працы па добраўпарадкаванні праезджай часткі вуліцы Хмялеўскага каля новага будынку ААТ "АСБ Беларусбанк".

Тут жа будуць арганізаваныя парковачныя месцы. Адкрыць гэтую частку вуліцы для руху транспарту плануюць да 3 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула