Самалёты «Белавія» прапанавалі назваць у гонар Максіма Танка, Якуба Коласа, Бялыніцкага-Бірулі
У канцы мінулага года кіраўніцтва «Белавія» заявіла пра тое, што неўзабаве самалётам кампаніі будуць даваць імёны беларускіх гарадоў.Паведамлялася, што першымі назвы атрымаюць самалёты бразільскай вытворчасці
Нацыянальны мастацкі музей мяркуе, што самалёты варта назваць у гонар нашых вядомых мастакоў і пісьменнікаў.
Увекавечыць хочуць Якуба Коласа, Максіма Танка, Напалеона Орду, Валенція Ваньковіча, Вітольда
«Пасажырам падчас пералёту прапануюць не толькі традыцыйны абед, а і невялікі экскурс у творчасць заяўленага мастака, — пракаментаваў ідэю дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў. — Сцюардэсы раздадуць буклеты, альбомы на трох мовах: беларускай, расійскай, англійскай. А калі борт носіць імя, напрыклад, кампазітара, спевака ці інструменталіста, у салоне загучыць іх музыка».
Як адрэагуе на такую прапанову перавозчык? У «Белавіі» кажуць, што пакуль на парадку дня ідэя называць самалёты ў гонар гарадоў. Да яе вернуцца пасля будучых паставак новай авіятэхнікі.