Урад разгледзіць праект бюджэту на 2013 год у ліпені
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня пастаяннай камісіі савета рэспублікі нацыянальнага сходу па эканоміцы, бюджэту і фінансах Вадзім Папоў.
«Мы ўжо цяпер разам з усімі службамі працуем над праектам бюджэту 2013 года. І ў наступным месяцы, хутчэй за ўсё, на пашыраным пасяджэнні Савета Міністраў гэтыя прагнозы будуць разгледжаны», — адзначыў Вадзім Папоў.
Ацэньваючы выкананне бюджэту ў бягучым годзе, Вадзім Папоў адзначыў: «Бюджэт у гэтым годзе выконваецца нармальна. Фундаментам з’яўляецца дадатнае знешнегандлёвае сальда. Было прадугледжана на год $1,5 млрд., ужо $2,4 млрд. дадатнае сальда ёсць. Напаўненне бюджэту нармальнае. Такім чынам, ёсць упэўненасць у тым, што прагнозныя паказчыкі па