БЕЛ Ł РУС

У Іране — востры валютны крызіс

24.07.2012 / 1:13

МБ

У краіне ўводзяцца тры курсы абмену мясцовага рыала на даляр.

Іран ўводзіць абмежаванні на канвертацыю з прычыны недахопу ў краіне замежнай валюты, паведамляе Reuters.

Для куплі тавараў першай неабходнасці банкі будуць прадаваць $ 1 за 12260 рыалаў, для куплі сродкаў вытворчасці і прамежкавых тавараў - за 15000. Ва ўсіх астатніх выпадках іранцам прыйдзецца заплаціць 19000 за $ 1.

За апошні год курс іранскага рыала знізіўся больш чым на 50%. Эксперты кажуць, што гэта звязана з санкцыямі, уведзенымі ЗША і Еўрасаюзам за развіццё Іранам сваёй ядзернай праграмы.

У пачатку ліпеня паведамлялася, што здабыча нафты, якая з'яўляецца асноўнай крыніцай даходаў Ірана, знізілася да мінімуму за 20 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула