БЕЛ Ł РУС

Як купіць квіток на матч з «Ліверпулем»

24.07.2012 / 10:6

Nashaniva.com

Ажыццяўляецца продаж квіткоў на матч у адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць македонскай «Рэновы» (26 ліпеня, першы матч у Македоніі «Гомель» выйграў 2:0), паведамляе афіцыйны сайт «Гомеля».

Кошт квіткоў — 30, 35, 40 тысяч рублёў. VIP-білет каштуе 100 тысяч рублёў, дзіцячы — 20 тысяч.

Да гульні квіткі можна набыць у бухгалтэрыі стадыёна з 9.00 да 17.00, у дзень матчу — у касах стадыёна.

ФК «Гомель» звяртае ўвагу, што, у выпадку праходжання ў трэці кваліфікацыйны раўнд, квіткі на матч з «Ліверпулем» (2 жніўня) першачаргова набудуць:

1. Уладальнікі сезонных абанементаў.

2. Члены Клуба заўзятараў.

3. Заўзятары-ўладальнікі квіткоў на матч з «Рэновай».

Такім чынам, набываючы квіткі на бліжэйшую еўракубкавую гульню, і, у выпадку праходу «Гомеля» у наступны раўнд, заўзятары гарантавана трапяць на наступную сустрэчу,
паведамляе Goals.by.

Дырэктар ФК «Гомель» Яўген Пабалавец, у сваю чаргу, зноў развеяў чуткі пра тое, што магчымы матч з «Ліверпулем» можа прайсці ў Мінску, а таксама зазначыў, што колькасць ахвотных наведаць матч, можа значна перавысіць колькасць глядацкіх месцаў на стадыёне.

— Амаль адразу пасля лёсавання сталі паступаць заяўкі, спачатку вусныя, а зараз і пісьмовыя. Іх ужо такая колькасць, што галава кругам. Тым не менш, мы працягваем прымаць заяўкі ад прадпрыемстваў і арганізацый з аплатай па наяўным і безнаяўным разліку. Нагадаю, наш стадыён «Цэнтральны» можа змясціць 14300 гледачоў. Аднак ужо ясна, што жадаючых наведаць матч будзе значна больш. Тэлефануюць і прадстаўнікі шматлікіх фан-клубаў «Ліверпуля» з Расіі, з Украіны. Збіраюцца прыехаць. Але нельга ж дапусціць, каб у Гомелі палова стадыёна заўзела за англійскі клуб. Таму пры продажы квіткоў трэба падумаць над сістэмай абароны інтарэсаў заўзятараў нашай каманды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула