Эштан: У сэрцы Еўропы палітвязняў быць не павінна
Мартынаву ў Брусэлі прыйшлося выслухаць крытыку.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўжо год як за кратамі.
Прысутнасць міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава на сустрэчы ў Бруселі 23 ліпеня дала магчымасць «яшчэ раз гучна заявіць пра занепакоенасць» сітуацыяй у краіне, сказала вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан на
Эштан яшчэ раз падкрэсліла, што ЕС занепакоены адсутнасцю павагі правоў чалавека, вяршэнства закона, дэмакратыі і незалежнасці СМІ ў Беларусі.
«Мы зноў заявілі пра неабходнасць неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных, спыненні любых рэпрэсій у краіне і правядзенні сумленных і адкрытых парламенцкіх выбараў у верасні, — сказала Эштан.— Наша пасланне Беларусі было вельмі ясным і выразным: няма месца палітзняволеным у сэрцы Еўропы».
У той жа час, адзначыла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі, ЕС захоўвае палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. «Усходняе партнёрства з’яўляецца важнай платформай для прасоўвання Беларусі да еўрапейскіх каштоўнасцяў. Мы гатовыя паглыбіць наша супрацоўніцтва, як толькі палітычная сітуацыя ў Беларусі зменіцца», — сказала яна.