БЕЛ Ł РУС

У сераду — да +30 градусаў

24.07.2012 / 12:42

У найбліжэйшыя суткі, 25 ліпеня, у Беларусі будзе малавоблачна і без ападкаў, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Вецер няўстойлівы, ноччу слабы, днём чакаецца 3–8 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8–15 градусаў, днём будзе 24–29 градусаў цяпла, месцамі па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 30.

Сіноптыкі паведамляюць, што ў дзённыя гадзіны 25–26 ліпеня па паўднёвым захадзе Беларусі, а 27–31 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны паветра прагрэецца да 30–34 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула