БЕЛ Ł РУС

Ryanair стане бліжэйшы: частка рэйсаў пераносіцца з Каўнаса ў Вільню

27.07.2012 / 12:35

У сталіцы Літвы будзе перанесена 5 рэйсаў.

Ірландская авіякампанія Ryanair паведаміла, што з 7 лістапада пераносіць з Каўнаса ў Вільню 5 маршрутаў.

З лістапада з Каўнаса самалёты Ryanair будуць лётаць толькі ў чатырох напрамках. Прадстаўнік Ryanair Эліна Хакарайнен зазначыла, што «Каўнас застаецца важнай базай Ryanair», аднак кампанія не патлумачыла, чаму вырашыла перанесці маршруты.

У Вільню пераносяць маршруты Ryanair у Брусэль, Лідс, Ліверпуль, Лутан і Осла.

З Каўнаса самалёты гэтай кампаніі па-ранейшаму будуць лётаць у Брысталь, Дублін, Франкфурт і Лондан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула