БЕЛ Ł РУС

Замест пліткі — гумовы асфальт

4.04.2007 / 14:11

Nashaniva.com

У сталіцы плянуюць будаваць ходнікі зь літога гумаасфальту.

У сталіцы плянуюць будаваць ходнікі зь літога гумаасфальту. Літы гумаасфальт воданепраніцальны, менш успрымальны да гарачых сонечных промняў.

Новыя матэрыялы і тэхналёгіі будуць прымяняцца ў Менску і на рамонце дарожнага палатна. Для гермэтызацыі стыкаў асфальтабэннага пакрыцьця, дзе найперш і ўтвараюцца яміны, будзе выкарыстоўвацца спэцыяльная бітумна-палімерная стужка, якую распрацаваў Беларускі дарожны навукова-дасьледчы інстытут. Апроч таго, асфальтабэтонныя заводы плянуюць павялічыць тэрмін службы дарожных пакрыцьцяў дзякуючы прымяненьню нафтабітумаў, мадыфікаваных сынтэтычных дадаткаў.

З выкарыстаньнем інфармацыі агенцтва «Минск-новости»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула