БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Зьніжайце энэргазатраты

4.04.2007 / 16:27

Кіраўнік дзяржавы другі дзень запар ажыцьцяўляе рабочую паездку па рэгіёнах краіны.

«Крэдыты будуць выдзяляцца сельгасарганізацыям, якія маюць уласныя сродкі і здольныя забяспечыць іх вяртанне», — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка падчас наведвання цяплічнага камбіната «Бярэсце», паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Паводле яго слоў, ацэнка дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў краіны будзе ажыццяўляцца не за кошт валавых паказчыкаў, а з улікам «атрыманага прыбытку, рэнтабельнасці і наяўных на рахунках сродкаў». «Сёння грошы ў краіне ёсць. Праблема ў тым, каб гэтыя грошы прадпрыемствамі вярталіся», — сказаў прэзідэнт.

А.Лукашэнка запатрабаваў працягваць работу па зніжэнні энергазатрат і залежнасці эканомікі краіны ад энергапаставак.

Нагадаем, А.Лукашэнка другі дзень запар ажыццяўляе рабочую паездку па рэгіёнах краіны. 4 красавіка ён знаёміцца з ходам вяснова‑палявых работ у Брэсцкай вобласці і Брэсцкім раёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула