БЕЛ Ł РУС

Падазроны візыт

4.04.2007 / 21:30

+ Фотарэпартаж з выставы «Пагоні».

Міністар культуры і чыноўнікі гарвыканкаму засьвяціліся на выставе «Пагоні».

Групу чыноўнікаў на выставе творчай суполкі «Пагоні», што адкрылася ўчора ў Палацы мастацтва, чакалі з самога ранку. Пайшлі чуткі, што цэнзараваць карціны апальных мастакоў прыедзе сам мэр гораду Міхаіл Паўлаў. Дэлегацыя зьявілася па абедзе, без мэра, але на чале зь міністрам культуры Матвейчуком.

У першую чаргу чыноўнікі паспрабавалі пазбавіцца ад журналістаў, аднак тыя прадэманстравалі набытыя квіткі.

Аўтар адных з самых правакацыйных карцінаў Алесь Марачкін павітаўся з усімі за руку і запрасіў пагледзець выставу. Аднак чыноўнікі досыць няветліва буркнулі штосьці накшталт «мы тут з нагоды рамонту» і за лічаныя хвіліны зьніклі.

Сярод простых наведвальнікаў найбольшай папулярнасьцю карыстаюцца карціны Марачкіна. Народ ля іх зьбіраецца групамі, фатаграфуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула