БЕЛ Ł РУС

Часова восень прыйшла

13.08.2012 / 13:52

У аўторак -- таксама моцныя дажджы.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 жніўня ў Беларусі будзе пераважна воблачнае з дажджамі надвор’е. Ноччу ў многіх раёнах, а днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні 5–10 м/с, ноччу на большай частцы, днём месцамі парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 11–16°, днём плюс 14–20°С, па ўсходзе да плюс 23°С.

У Мінску 14 жніўня воблачна, днём з праясненнямі. Дажджы, ноччу часам моцныя. Вецер паўночна-ўсходні 5–10 м/с, ноччу парывы 15–20 м/с, днём — да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13–15°С,

днём плюс 17–19°С.

15 жніўня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–15°С,

днём плюс 16–23°С.

16 жніўня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём месцамі навальніцы. Вецер паўночны 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–16°С,

днём плюс 18–24°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула