БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Расіі сустрэнецца ў Мінску з Лукашэнкам

13.08.2012 / 14:48

Заўтра пачнецца двухдзённы працоўны візіт у Беларусь Сяргея Лаўрова.

Візіт адбудзецца ў межах рэгулярных кансультацый паміж замежнапалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. Падчас візіта Лаўроў правядзе перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.

Паведамляецца, што тэмамі перамоваў стануць пытанні рэгіянальнай і еўрапейскай бяспекі і праблемы паглыблення інтэграцыі на прасторы СНД,
найперш у межах саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і АДКБ.
Паводле паведамленьня МЗС РФ чакаецца, што адбудзецца таксама сустрэча расейскага міністра з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула