БЕЛ Ł РУС

У Мінску кабрыялет Porsche урэзаўся ў святлафор — фотафакт

13.08.2012 / 17:39

Здарэнне адбылося каля дома №44 па вуліцы Рафіева. Кабрыялет Porsche знёс святлафор і атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні.

У аўтамабіля змятыя правыя парог і дзверы, а левае задняе кола зляцела з восі. Мачта, на якой быў святлафор, таксама падлягае замене.

Як паведаміла старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Маскоўскага раёна Мінска маёр міліцыі Любоў Трапашка, аўтамабіль Porsche Boxter 1998 года выпуску рухаўся ў напрамку вуліцы Бялецкага і ў раёне скрыжавання Голубева і Рафіева

трапіў у каляіну, якая ўтварылася яшчэ падчас гарачага надвор'я ад руху тралейбусаў.
Яна была запоўненая вадой, таму ў сістэме кіравання Porche адбыўся збой.

У выніку аўтамабіль выляцеў з дарогі, а затым стукнуўся аб святлафор і бардзюрны камень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула